Традыцыйны калядны вечар.
16 студзеня ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №3 г. Брэста" адбыўся традыцыйны калядны вечар, які акружыў усіх прысутных у зале сваім цяплом і добрасардэчнасцю. Канцэртная праграма складалася з музычных і танцавальных нумароў, падрыхтаваных навучэнцамі 1-11 класаў. Адкрыў вечар хор 7-9 класаў выкананнем песень «Будзь са мною" і "Калядкі дзяўчат”, падхапілі калядную тэматыку хоры 1-6 А класаў і салісты гімназіі.
Юныя артысты проста зачароўвалі залу дзівосным выкананнем святочных песень. Цудоўна дапоўнілі святочную праграму выступленні харэаграфічных груп 4 – 8Б класаў, а таксама дзіцячага народнага ансамбля песні і танца "Прыбужжа" імя В. М. Верамяюк.
У святочнай зале панавалі самы сапраўдны музычны спектакль, феерыя мелодый, рухаў і фарбаў. Цудоўнай атмасферы свята ў храме мастацтва спрыяла і прыгожае афармленне залы: кампазіцыя, выкананая з вялікім густам, стварала адчуванне сапраўднай зімовай чарадзейнай казкі. А фае гімназіі было па-майстэрску ўпрыгожана ў беларускім нацыянальным стылі вырабамі з саломкі каляднай тэматыкі.
Перад пачаткам канцэрту гасцей гімназіі сустракаў аркестр выкананнем цудоўных музычных кампазіцый, што таксама стварала атмасферу замілаванасці і гонару за талент, стараннасць навучэнцаў гімназіі пад кіраўніцтвам педагогаў-прафесіяналаў сваёй справы.
Святочны вечар атрымаўся казачна-цёплым дзякуючы ўсім: і ўдзельнікам, і гледачам, і гасцям. У чарговы раз гледачы, захопленыя хараством выступленняў гімназістаў, гучна апладзіравалі юным талентам. Напрыканцы мерапрыемства прывітальнае слова было прадастаўлена пратаіерэю Віталю Ханаўцу, настаяцелю Гарнізоннага храма свяцiцеля Мiкалая Цудатворца у Брэсцкай крэпасці-герой, які звярнуўся са словамі вялікай падзякі да адміністрацыі гімназіі, педагагічнага калектыву, навучэнцаў і іх бацькоў за атрыманыя прыемныя ўражанні, апынуўшыся на такім светлым і высока духоўным мерапрыемстве.
У сваю чаргу таксама са словамі падзякі і віншаваннем са святамі выступіла дырэктар гімназіі Кузьміч І.Г., якая адзначыла, што на такіх мерапрыемствах вучні і іх настаўнікі адкрываюць сваю душу і не баяцца дзяліцца яе цяплом, бо гэта і ёсць сапраўднае шчасце – дарыць людзям самыя светлыя пачуцці, асабліва ў такія святочныя дні.